| 31.04.09 | ||||||||||||||||
![]() |
||||||||||||||||
| 22.07.08 | ||||||||||||||||
Сонечныя выходныя сярэдзіны траўня адзначыліся правядзеньнем ULIS-Party II. Ровень арганізацыі ў параўнаньні зь леташнім прыемна цешыў. Прыгожыя краявіды, вогнішча... Грала файная музыка сярод якой, безумоўна, дамінаваў ULIS. Танцаў на даху на жаль не было, але вось звычайныя танцы былі і яшчэ якія! Людзі сабраліся душэўныя і асабліва прыемна, што некаторы час мерапрыемству прысьвяціў Слава Корань. Відавочна сустрэча ўдалася!
|
||||||||||||||||
| 22.01.08 | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
| 16.12.07 | ||||||||||||||||
Віншуем СЛАВУ КОРАНЯ з Днём Нараджэньня! Зычым МОЦНАГА здароўя, ТВОРЧАГА плёну і ВЕРНЫХ сяброў побач!
|
||||||||||||||||
| 24.10.07 | ||||||||||||||||
Прывітаньне, спадарства! Прапануем Вашай увазе відэа ULIS "Гэты горад" з фэста "Права быць Свабодным", які праходзіў у Луцку. За відэа дзякуй http://dozhdzhyk.livejournal.com/ |
||||||||||||||||
| 18.10.07 | ||||||||||||||||
СУСТРЭЧА АДБЫЛАСЯ! ВОСЬ САМАЕ КУЛЬТУРНАЕ І ПРЫГОЖАЕ ФОТА:)
|
||||||||||||||||
| 07.10.07 | ||||||||||||||||
13.10.2007 г. у Менску адбудзецца сустрэча фан-клюба. Дадатковая інфармацыя
|
||||||||||||||||
| 01.10.07 | ||||||||||||||||
Прывітаньне, Спадарства. У рубрыцы Фота зьявілася першая частка абяцаных здымкаў з Луцка.
|
||||||||||||||||
| 29.09.07 | ||||||||||||||||
ПРАВА БЫЦЬ СВАБОДНЫМ! Вось і прайшоў доўгачаканы фэст у ЛУЦКУ. Напэўна для шмат каго з нас гэта было самае ЭКСТРЫМАЛЬНАЕ і непрадказальнае ПАДАРОЖЖА. Але, нягледзячы на шматлікія ПЕРАШКОДЫ, мы ўсё-ткі здолелі патрапіць на ВЫСТУП нашага ўлюбёнана гурта і яшчэ раз пераканацца, што самая ВАРТАЯ ўзнагарода чакае ЎПАРТАГА!
Чакайце на файныя ФОТКІ!
|
||||||||||||||||
| 13.09.07 | ||||||||||||||||
АМБАСОВІШЧА Прывітаньне! Дзякуючы нашай агульнай саброўцы barilotti мы можам зазірнуць на гэтае таямнічае мерапрыемства АМБАСОВІШЧА... і ўбачыць наш улюбёны гурт :) |
||||||||||||||||
![]() |
||||||||||||||||
| 23.07.07 | ||||||||||||||||
Хаюшкі, шаноўныя! Зьявіліся новыя ULISаўскія майкі
|
||||||||||||||||
| 25.06.07 | ||||||||||||||||
Прывітаньне, спадарства! Прапануем Вашай увазе новыя ULISаўскія скрынсэйверы: Краіна доўгай белай хмары і Радыё Свабода
|
![]() |
|||||||||||||||
| 12.06.07 | ||||||||||||||||
Спадарства, зьявіліся новыя значыкі Памер у дыямэтры 2,5 см Каго зацікавіла -- зьвяртацца на гэтае ці вось гэтае мыла |
|
|||||||||||||||
| 22.05.07 | ||||||||||||||||
ВЕЧАР ПАЙШОЎ У РАЗГОН...
Нарэшце адбылася доўгачаканая ULIS-Party! Улюбёная музыка, файнае надвор'е, сябры, піва і вітаньні ад Фэлікса Аксёнцава - што яшчэ трэба для шчасьця?.. Было сапраўды Супэр! уражаньні тут: http://community.livejournal.com/ulis_bel/8907.html http://soft-tiger.livejournal.com/30853.html http://zukerby.livejournal.com/39375.html Астатнія фоткі крыху потым :) |
![]() |
|||||||||||||||
| 14.05.07 | ||||||||||||||||
| Хаюшкі, Шаноўныя!
Абвешчаная колькі часу таму ULIS-party, мае адбыцца увечары 18 траўня. Пад Менскам ужо чакае катэдж. Усе ахвочыя далучайцеся! Сувязь праз skarbnik@tut.by P.S. Фармат піўны :0 |
||||||||||||||||
| 13.04.07 | ||||||||||||||||
Прывітаньне, спадарства! Прапануем Вашай увазе відэа ULIS "Я танчу" з Басовішча 2005. Дзякуй спадару janukb з Польшчы!
|
||||||||||||||||
| 14.03.07 | ||||||||||||||||
| Спадарства, у радзеле фота з'явіліся новыя фоткі з полацкага канцэрту! Таксама Вас чакае прыемны сюрпрыз -- некаторыя цікавыя рарытэты... |
||||||||||||||||
| 07.03.07 | ||||||||||||||||
ГЭТЫ ГОРАД ЗНАЙШОЎ НАС! Тое, аб чым мы даўно марылі зьдзейсьнілася. Нарэшце канцэрт у Беларусі! ULIS выступіў у Полацку з гадзіннай праграмай. Выступленьне адбывалася ў межах прэзэнтацыі альбома мясцовага гурта Indra . Адпаведна фан-клюб у дастатковай сваёй колькасьці наведаў гэты легендарны горад. Добра нагуляўшыся па Полацку, паглядзеўшы на мясцовыя Прыдзьвінскія краявіды і заправіўшыся півам у мясцовай піцэрыі, мы накіраваліся ў мясцовы ГДК. Абстаноўка была пазытыўнай, аднак у залю не пускалі з паўгадзіны ад абазначанага пачатку. Пачалі пракрадацца падазрэньні, што зараз выйдзе дырэктар і скажа: “па цехнічэскім прычынам” і г.д. Аднак усё вырашылася добра. Заля была занятая не цалкам, але для мясцовага маштабу ўсё было нармалёва. Спачатку выступалі полацкія гурты Primus Inter Pares i The Planets . Першыя – гэта дзьве басовыя гітары і бубны, другія – як здалося імкнуліся граць гранж. Усё быццам бы добра рабілі хлопцы аднак хіліла на сон... Значна падправіла сытуацыю менскае Рэха (наступны госьць канцэрту). Яны хоць і ня мелі электрычнага гуку аднак публіку завялі моцна. Далей ішла сама Indra са сваім новым альбомам “Сонцавакол”. Патэнцыял у дзяўчынак маецца, аднак матыўчыкі песен заўсёды нешта нагадвалі. ![]() |
![]() |
|||||||||||||||
Ну, ня будзем нічога благога пра афіцыйных гаспадароў канцэрту. :) Хэдлайнэрам быў ULIS . Як толькі абвесьцілі каманду публікі ля сцэны стала значна болей. Дык і фан-клюб падцягнуўся. Выдатным гукам і надзвычай эмацыйным выкананьнем гралі Lusterka . Было пару разоў кудысьці на другі плян зьнікала гітара Славы, але гэта абсалютна не папсавала агульнага ўражаньня. Пад сцэнай слэміліся мясцовыя падлеткі, хтосьці сьпяваў, карацей усё было проста выдатна. Апошнім выконвалі Radyjo Svaboda і публіка была парваная канчаткова... Выступленьне скончылася гучным скандаваньнем: ULIS , ULIS ! Вялікі дзякуй ULIS за файнае выступленьне і за запрашэньне фан-клюба на afterparty для музыкаў і арганізатараў. Удалося нарэшце ўсталяваць кантакт з астатнімі ўдзельнікамі гурта: Натальляй, Паўлам і Сяргеем. FCU/fota by Slaver |
||||||||||||||||
глядзі таксама http://konzist.livejournal.com/8526.html http://junkheap.livejournal.com/1904.html
|
||||||||||||||||
| 24.02.07 | ||||||||||||||||
КАНЦЕРТ У ПОЛАЦКУ УВАГА! 4-га сакавіка ў ПОЛАЦКУ адбудзецца выступ ULIS, прыс ьвечаны прэз э нтацыі альбома гурта Indra " Сонцавакол ", Канцерт пройдзе ў полацкім Гарадзкім Палацы Культуры ( вул . Гогаля, 15) 4 сакавіка. |
![]() |
|||||||||||||||
| Удзельнікі канцэрту: Indra (Полацак), Primus Inter Paris (Полацак), Golfstream (Полацак), Planets (Полацак), Рэха (Менск) | ||||||||||||||||
| Расклады на транспарт тут | ||||||||||||||||
| 17.02.07 | ||||||||||||||||
| Відэа праект "HOMO VIATORIS" | ||||||||||||||||
|
Прывітаньне, сябры! Прапануем Вашай увазе наш чарговы відэа праект:"HOMO VIATORIS" "ЧАЛАВЕК ВАНДРОЎНЫ" Варта адзначыць, што гэта НЕ Таксама тут можна спампаваць водкладку на фірмовы дыск праекта.
|
![]() |
|||||||||||||||
![]() |
Padarozza |
mb
|
||||||||||||||
| 320x240/Low | ||||||||||||||||
320x240 /Mid
|
49
|
|||||||||||||||
![]() |
Uladar |
mb
|
||||||||||||||
| 320x240/Low | ||||||||||||||||
320x240/
|
28
|
|||||||||||||||
![]() |
Radyjo Svaboda |
mb
|
||||||||||||||
| 320x240/Low | ||||||||||||||||
18
|
||||||||||||||||